Чырвона-зялёны крыж, кошт вагнераўцаў, Азараў супраць ФСБ. Стрым з Кныровічам

Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё
Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё

"Галоўнае, каб быў мір і спакой — гэта эканоміка. Ніхто нікому не дапаможа", — заявіў 21 ліпеня Лукашэнка і абурыўся, што Еўропа адварочваецца ад Украіны ў пытанні харчавання. Але, здаецца, і без Украіны ў беларускага кіраўніка хапае праблем. Гэта і "вагнераўцы", якія калонамі заязджаюць у Беларусь, і ордар на арышт, які замаячыў на гарызонце за вываз украінскіх дзяцей у нашу краіну. Ды і ў эканоміцы справы так сабе — эксперты кажуць пра немінучую дэвальвацыю.

Прычым, як выявілася, вагнераўцы, якія з камфортам размясціліся ў Беларусі, жывуць тут за наш кошт. Беларусь, прыняўшы іх, бясплатна забяспечвае расійскі кантынгент харчаваннем, палівам, электрычнай і цеплавой энергіяй, іншымі відамі камунальных паслуг, медыцынскай дапамогай. Беларусам такое і не снілася, для іх грошай няма. А расіянам — калі ласка!

Пра прыярытэты беларускіх уладаў пагаворым сёння з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама закранём іншыя важныя тэмы: беларускі Чырвоны крыж адчувальна пазелянеў і цяпер адкрыта служыць рэжыму, набліжаюцца слуханні па Аб'яднаным пераходным кабінеце ў Каардынацыйнай радзе, а супраць байполаўца Аляксандра Азарава (Кныровіч упэўнены!) гуляе ФСБ Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі