Чарнуха: Мы робім якасць — нацыянальная ідэя, якая зробіць беларусаў вядомымі
Аляксандр Чарнуха / Еўрарадыё
15 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — музычны крытык, пісьменнік, драматург і ютуб-блогер Аляксандр Чарнуха.
Нічога добрага нельга пабудаваць на нянавісці і пад прымусам. Нельга зацікавіць людзей прадуктам, якасць якога сумнеўная. І таму нам неабходна імкнуцца ствараць якасны прадукт і прапаноўваць яго спажыўцу. Тады беларусы будуць з задавальненнем слухаць беларускамоўных выканаўцаў і чытаць кнігі па-беларуску, паважаць беларускамоўных філосафаў і наведваць беларускі тэатр. Тады беларусы звернуцца да свайго і будуць сваім ганарыцца — калі яно будзе якасным і цікавым, перакананы Аляксандр Чарнуха.
Пра тое, якое значэнне мае для творцаў якасць, як захаваць сябе ў эміграцыі і чаму не трэба марыць пра помсту лукашыстам, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам Чарнухам.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.