Частку праспекта Машэрава ў Мінску перакрыюць для рэпетыцый моладзевага шэсця
Акрамя рэпетыцыяў вайсковага параду ў Мінску адбываюцца рэпетыцыі моладзевага шэсця. Яно таксама адбудзецца 3 ліпеня, у рамках параду Мінскага гарнізона на Дзень Незалежнасці.
У сувязі з гэтымі рэпетыцыямі на праспекце Машэрава ў Мінску ў дзённы час з 27 чэрвеня па 2 ліпеня будзе абмежаваны рух транспарту, паведамляе дзяржаўная ўстанова "Сталічны транспарт і сувязь".
Гэтае часовае абмежаванне закране ўчастак праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў. Яно будзе дзейнічаць з 27 чэрвеня па 2 ліпеня ў перыяд з 13.30 да 17.00.
Рух аўтобусаў маршрутаў №№ 29, 44, 136, 1051-ТК, 1112-ТК у гэты час будзе ладзіцца па праспекце Машэрава, вуліцы М.Багдановіча, праспекце Пераможцаў у абодвух напрамках. На змененым участку маршрутаў №№ 29, 44, 136 будуць арганізаваныя прыпыначныя пункты "станцыя метро "Няміга", "Палац спорту".