Чатыры станцыі трэцяй лініі мінскага метро адкрыюць пад выбары

Чатыры станцыі трэцяй лініі мінскага метро адкрыюць пад выбары

Чатыры станцыі новай лініі метро плануецца адкрыць у жніўні, заявіў галоўны інжынер ААТ "Мінскметрапраект" Віктар Палішчук. Раней планавалася адкрыць іх да 3 ліпеня, аднак потым кіраўніцтва Мінгарвыканкама прызнала, што не паспявае да гэтай даты. 

"У Мінску па нашых праектах пабудавана 40 км метрапалітэна. У гэтым годзе летам, да Дня будаўніка, плануецца ўвод яшчэ аднаго ўчастка з чатырох станцый", — цытуе БЕЛТА яго словы.

Дзень будаўніка адзначаецца ў другую нядзелю жніўня. Сёлета гэта будзе 9 жніўня — дзень прэзідэнцкіх выбараў.  

Галоўны інжынер таксама расказаў, што цяпер рэалізуецца маштабная праграма па развіцці інфраструктуры Масквы. Паводле беларускага праекта там будуецца шостая станцыя метрапалітэна. З удзелам беларускага боку пабудавана каля 10 кіламетраў маскоўскага метрапалітэна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі