Чатыры ўкраінскія БМД вырваліся з блакады ў Краматорску (відэа)
Сепаратысты пусціліся ў пагоню за калонай украінскай бронетэхнікі.
Як паведамляе censor.net.ua, пагоня ідзе на шасці аўто і квадрацыклах.
Па словах мясцовых жыхароў, каб вырвацца з акружэння, украінскі вайсковец дастаў гранату, сарваў чаку і загадаў людзям, якія блакавалі тэхніку, разысціся.
Калона адправілася ў бок Краматорскага аэрадрома. Украінскія БМД пачаў пераследаваць аўтобус з 30 узброенымі баевікамі. Паміж вайскоўцамі і баевікамі адбылася перастрэлка. Вайскоўцы адкрылі папераджальны агонь з бартавых гарматаў.