Чэхія адклікала сваіх амбасадараў з Беларусі і Расіі

Прэм'ер-міністр Чэхіі Петр Фіала / Reuters​
Прэм'ер-міністр Чэхіі Петр Фіала / Reuters​

Чэхія адклікае сваіх амбасадараў у Беларусі і Расіі ў сувязі з уварваннем РФ ва Украіну, заявіў прэм'ер-міністр Чэхіі Петр Фіала па выніках пасяджэння Дзяржаўнай рады бяспекі.

Акрамя таго, Прага закрывае расійскія генеральныя консульствы ў гарадах Брно і Карлавы Вары, а таксама свае прадстаўніцтвы ў Пецярбургу і Екацярынбургу. Акрамя таго, Чэхія вырашыла прыпыніць выдачу віз расійцам.

Аналагічную пастанову прынялі ў чацвер і ўлады Латвіі. Рыга адклікае свайго амбасадара з Расіі і спыняе выдачу віз грамадзянам гэтай краіны, паведамляе Delfi са спасылкай на міністра замежных спраў Эдгара Рынкевічса.

Сваю пастанову Рынкевічс патлумачыў агрэсіяй Расіі ва Украіне.

Мінулай ноччу прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвясціў аб пачатку "спецыяльнай ваеннай аперацыі". Пасля чаго пачалося ўварванне расійскіх войскаў ва Украіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі