Чэмпіён па біятлоне Сымон Шэмп завяршыў спартыўную кар'еру
Сымон Шэмп / instagram.com/simonschempp
Чатырохразовы чэмпіён свету і трохразовы прызёр Алімпіяды, немец Сымон Шэмп скончыў спартыўную кар'еру ў 32 гады. Развітваючыся, знакаміты нарвежскі спартсмен Тар'ей Бё сказаў, што для яго Шэмп — самы паважаны біятланіст. "Ты заўсёды будзеш маім нумарам адзін", — напісала ў інстаграм дзяўчына чэмпіёна.
"Я заўсёды аддаваўся гэтаму віду спорту на 100 адсоткаў і заўсёды хацеў адпавядаць сваім патрабаванням. Ззаду дзясяткі тысяч трэніровачных кіламетраў, незлічоныя літры поту і мноства нягод. Гэта акупілася.
Гэта было неверагодна інтэнсіўнае, цяжкае, павучальнае, але, перш за ўсё, выдатнае і паспяховае падарожжа ", — піша сам Сымон Шэмп.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале.