Чэмпіёнка свету па тайскім боксе расказала, як на яе ў Мінску напаў маньяк

Чэмпіёнка свету па тайскім боксе расказала, як на яе ў Мінску напаў маньяк

Трохразовая чэмпіёнка свету па тайскім боксе Кацярына Вандар'ева распавяла часопісу "Большой футбол", як у 19 гадоў на яе напаў маньяк.

Зараз дзяўчыне 25 гадоў. Па яе словах, здарэнне адбылося, калі ёй было 19, яна працавала на вытворчасці і здымала кватэру ў Шабанах.

"Увечары вярталася дадому. У пад'ездзе перагарэла лямпачка, я палезла ў сумачку па ключы, і тут мяне пачалі душыць. Першае ўражанне — шок. Ты ж не чакаеш нічога падобнага. Я стала задыхацца і адразу ўспомніла словы трэнера, які крычыць, калі на рынгу таксама пачынаю губляць сілы: "Каця, бі! Каця, бі!" — распавядае спартоўка.

Дзяўчына кажа, што стукнула некалькі разоў — локцем, потым рукой, а калі мужчына зваліўся, пару разоў дадала нагамі. "Хоць на абцасах рабіць гэта не вельмі зручна", — цытуе "Прессбол" словы Вандар'евай.

Па яе словах, мужчына быў ростам каля 190 сантыметраў, вагой разы ў два большы за яе. Калі б не тайскі бокс, усё магло б скончыцца кепска, кажа дзяўчына.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі