Ці чакаць завядзення справаў за гвалт: БХК зрабіў яшчэ адну спробу даведацца

У 19-гадовую Марыну Зайцаву трапіла святлошумавая граната / TUT.BY​
У 19-гадовую Марыну Зайцаву трапіла святлошумавая граната / TUT.BY​

Ці мае намер улада ўсё ж рэагаваць на шматлікія факты і сведчанні грамадзян, якія пацярпелі ад гвалту з боку сілавікоў падчас пратэсных акцый 9-12 жніўня 2020 года? З такім пытаннем Беларускі Хельсінскі камітэт звярнуўся ў Генеральную пракуратуру і Палату прадстаўнікоў. Пра гэта паведамляе пазбаўлены рэгістрацыі праваабарончы цэнтр "Вясна".

У сваіх зваротах праваабаронцы нагадваюць, што амаль год таму ў Беларусі была створаная міжведамасная камісія па расследаванні актаў гвалту з боку сілавікоў. Тым не менш пра вынікі працы гэтай камісіі нічога толкам не вядома. У гэтай сувязі ў праваабаронцаў паўсталі тры пытанні.

Першае: што канкрэтна было зроблена камісіяй для вывучэння фактаў, выкладзеных у заявах грамадзян, "якія былі прынятыя меры па вывучэнні абставінаў ужываннясілы". Гаворка ідзе аб заявах, якія пацярпелыя пісалі ў СК у жніўні і восенню 2020 года.

Ждать ли возбуждения дел за насилие, БХК предпринял еще одну попытку узнать
Адзін з затрыманых 9-10 жніўня ў Мінску / Еўрарадыё

Другое пытанне датычыць крымінальных спраў па фактах, выкладзеных у заявах пацярпелых. Ці распачатыя справы?  Калі так, то па якіх артыкулах і колькі такіх спраў у выніку завялі?

Нарэшце, што вядома пра прыцягненне да адказнасці супрацоўнікаў праваахоўных органаў у сувязі з непрапарцыйным прымяненнем фізічнай сілы і спецсродкаў да ўдзельнікаў масавых акцый 9-12 жніўня 2020 года і ў наступныя месяцы?

Нагадаем, да гэтага часу невядома ні пра адну крымінальную справу ў дачыненні да прадстаўніка сілавых ведамстваў за ўжыванне гвалту ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў. Больш за тое, зімой былі ўнесеныя папраўкі ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс, якія дазваляюць вывучаць заявы грамадзян бестэрмінова. Раней на праверку фактаў адводзілася тры месяцы, яшчэ на тры месяцы можна было прыпыніць праверку. Але максімум праз паўгода следчы мусіў прыняць рашэнне —  заводзіць крымінальную справу ці адмаўляць у яе распачынанні. Са студзеня следчыя атрымалі права прыпыняць праверку "на тэрмін звыш 3 месяцаў" (пры гэтым максімальны тэрмін не вызначаны).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі