Ці хіліцца помнік 1000-годдзю Брэста? (фота)

Адкрыты тыдзень таму і за 10 гадоў да юбілея помнік, магчыма, стаў ахвярай паспешлівасці. Стыкі сегментаў калоны падаюцца няроўнымі.
На «барабане» помніка — постаці Вялікага князя Літоўскага Вітаўта, князя Ўладзіміра Валынскага, берасцейскага старасты князя Мацея Радзівіла Чорнага, Летапісца, а таксама Салдата і Маці з каласамі, ад якіх патыхае савецкасцю. Вялікага князя Літоўскага і караля Польскага Ягайлу на помнік не пусцілі, хаця ён і надаў гораду Магдэбургскае права. Затое яго згадалі на адной з 12 стылізаваных дошак ля ўзножжа помніка.

У тэкстах, як раней паведамляла Еўрарадыё, налічылі 75  памылак. Што не адпавядае рэчаіснасці: 70 выпадкаў нескарачэння У да Ў паводле настаўніцкіх канонаў лічацца за адну памылку.  Але называць “грэблю” “плацінай” не варта было!..

Аднак варта ўхваліць тых, хто рабіў  гэты помнік: надпісы выкананыя па-беларуску. Горад названы Берасцем — з улікам таго, як яго спаконвеку называюць аўтахтоны, а не скалькаваным праз расейскую мову "Бярэсцем". І нарэшце, выказаны намер паправіць надпісы. Падобна, працэс ужо пайшоў.



Помнік сапраўды падаецца пахілым



Пазы зблізку выглядаюць на няроўныя



А можа, нам падалося?



І мы параўналі роўнасць помніка са слупом.



"Плаціна" па-беларуску "гаць" альбо "грэбля".



Ці не гэтае дзіця "злізала" словы з помніка?



Шведы Берасце "захапілі", а да Расіі ён проста "адышоў".



Знішчэнне расійскай адміністрацыяй старажытнага цэнтра Берасця з многімі храмамі і пабудова на іх месцы крэпасці эўфемістычна названыя "закладкай першага каменя".



Ёсць чалавек, без якога ў краіне не абыходзіцца ніводная падзея.

Фота аўтара.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі