Ці хопіць у Румаса сіл зрабіць так, каб бізнесменаў перасталі саджаць?

Ці хопіць у Румаса сіл зрабіць так, каб бізнесменаў перасталі саджаць?

Міністр эканомікі Дзмітрый Круты распавёў, што ў першыя дзевяць месяцаў 2018 года прадпрымальнікаў правяралі ў 2,7 раза менш, чым летась. Таксама малады міністр выступае за тое, каб эканамічных злачынцаў калі і пазбаўлялі волі, дык толькі ў крайнім выпадку:

"Нас цікавіць сур'ёзнае змякчэнне па эканамічных злачынствах. Гэта адмова ад канфіскацыі маёмасці, пашырэнне параметраў шкоды. Вядома, мы чакаем прыняцця вельмі важнай меры, звязанай з пазбаўленнем волі прадпрымальнікаў, якія здзейснілі эканамічныя злачынствы. Гэта крайняя мера, якая павінна ў нейкіх супервыключных выпадках прымяняцца".

Ці хопіць у Румаса сіл зрабіць так, каб бізнесменаў перасталі саджаць?

Генеральны дырэктар бізнес-школы ІПМ Павел Данейка лічыць, што метады следчых органаў павінны быць адэкватнымі цяперашняй сітуацыі ў бізнесе і ў свеце:

“Цяпер да абвінавачаных і падазраваных прымяняюцца нормы следства, якія былі ў 1990-х ці ў 2000-х. Я б прывёў такую ​​аналогію: калі ты выхоўваеш дзіця, дык у пяць гадоў яму можна даць цукерку ці пляснуць, гэта нармальныя метады выхавання. Але пасля сітуацыя змяняецца.

Так і з бізнесам, калі ён становіцца дарослым, як беларускі. Ён жа на фоне расійскага і ўкраінскага выглядае самым законапаслухмяным, плаціць падаткі і выконвае патрабаванні. А да яго па-ранейшаму прымяняюцца метады канца 1990-х. Ну гэта як 20-гадовага пляскаць па попе. Гэта глупства, несур'ёзна.

Цяпер стаіць задача змяніць стаўленне. Метады следчых органаў павінны быць адэкватныя цяперашняй сітуацыі і тым зменам, што адбыліся ў эканоміцы і бізнесе. І я спадзяюся, што яны адбудуцца. Размова ж не пра тое, што караць за злачынствы не будуць. А пра тое, якім чынам [сілавікі] паводзяць [сябе] з падазраванымі ў парушэнні закона і якія меры прымяняюцца да бізнесменаў”.

Ці хопіць у Румаса сіл зрабіць так, каб бізнесменаў перасталі саджаць?

Эканаміст Яраслаў Раманчук ацэньвае верагоднасць таго, што бізнесменаў перастануць саджаць, у 60%. Аднак ён не ўпэўнены, што змены будуць сістэмныя і паслядоўныя:

"Мы ўжо гадоў пяць працуем, каб дэкрыміналізацыя стала рэальнасцю. На думку прадстаўнікоў таго ж ПВТ, яе адсутнасць — гэта адна з асноўных перашкод для прыцягнення інвестыцый і рэалізацыі планаў развіцця ІТ-краіны.

Міністэрства эканомікі з намі даўно салідарнае. Робіцца ўсё менш прыхільнікаў і аргументаў для масавых пасадак і зняволення прадпрымальнікаў. Калі б быў публічны дыялог паміж безумоўнымі прыхільнікамі гэтага падыходу, бізнес-супольнасцю і навукоўцамі, гэта было б вельмі карысна".

Што тычыцца новага ўраду і яго накіраванасці на "лібералізацыю" прадпрымальніцтва, дык тут Яраслаў Раманчук не мае асаблівых ілюзій.

"Шмат дэкларацый, але востра не хапае канкрэтных спраў, якія б пацвердзілі сур'ёзнасць намераў урада. Ёсць два дакументы: стратэгія і план работы ўрада на 2019-2020 гады. У стратэгіі шмат правільных пастулатаў і дэкларацый. Але, на жаль, у праграме работы ўрада яны не знайшлі адлюстравання.

Я не бачу пакуль дастаткова сіл і палітычнай волі ў Румаса і каманды супрацьстаяць жорсткім лабістам: Мінпраму, Мінсельгасхарчу і абласным выканаўчым камітэтам, якія працягваюць атрымліваць грошы, марнаваць іх чорт ведае куды, тым самым парушаючы і патрабаванні Лукашэнкі, і патрабаванні яго дэкрэтаў. І тут пытанне ў тым, ці хопіць у іх смеласці і палітычнай падтрымкі з боку Аляксандра Лукашэнкі, каб ісці ў гэтым кірунку".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі