Ці мае бунт ІП шансы перарасці ў паўнавартасную забастоўку? Стрым з Кныровічам

ІП не працуюць. Каментар ад Кныровіча
ІП не працуюць. Каментар ад Кныровіча

Крэатыўная нармалізацыя коштаў, якую праводзяць у Беларусі Лукашэнка і яго ўрад, прыносіць адчувальныя наступствы. 26 кастрычніка па ўсёй краіне не выйшлі на працу іпэшнікі.

У Баранавічах, напрыклад, на двух гарадскіх кірмашах з прыкладна 1100 арандатараў на працу ўчора выйшлі толькі 60, трэці працаваў як звычайна. Страйк прымусіў чыноўнікаў пайсці на перамовы з ІП. У выканкаме прадпрымальнікам далі зразумець, што яны самі сабе не гаспадары: іх абвінавацілі ў парушэнні заканадаўства, якое “не дапускае збояў устаноўленага рэжыму працы”.

Не толькі ІПшнікі не разумеюць, як працаваць далей. Мэблевая фабрыка "Пінскдрэў" прыбрала з сайта ўсе кошты. А замест фотаў з мэбляй вісіць заглушка пра "тэхнічнае абслугоўванне". Таксама вядома, што кошты з сайтаў прыбралі некаторыя ювелірныя сеткі. Дзіўныя рэчы адбываюцца ў будаўнічай галіне. Пра гэта ўсё пагаворым з прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі