Ці магчымы “круглы стол” дэмсіл і Лукашэнкі і пры чым тут ордар з Гаагі? Стрым
Алесь Міхалевіч
Як высвятляецца, далёка не ўсе краіны, якія беларусы лічылі дастаткова бяспечнымі для сябе, такімі насамрэч з’яўляюцца. Альбо іх статус нечакана змяніўся. Як прыклад можна прывесці В’етнам і выдачу ўладамі гэтай краіны лукашэнкаўскаму рэжыму Васіля Верамейчыка і Грузію, улады якой пасля выбараў відавочна ўзялі курс на збліжэнне з Масквой і Мінскам. Усё гэта прымушае разважаць пра механізм выхаду з сітуацыі, у якую праз рэжым Лукашэнкі трапілі і Беларусь, і значная колькасць беларускага грамадства.
Ці можа вопыт перамоў польскай “Салідарнасці” і камуністычнага рэжыму тагачаснай Польшчы зрабіцца прыкладам для вырашэння сённяшняй сітуацыі ў Беларусі? На якіх умовах магчымы круглы стол дэмсіл і Лукашэнкі? Ці сапраўды небяспечных для беларусаў краін паболела і як пазбегнуць непрыемных сітуацый? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае адвакат, спецыяліст у галіне міжнародна-прававога супрацоўніцтва па крымінальных справах, доктар сацыяльных навук, кіраўнік адвакацкага бюро "Legal status" Алесь Міхалевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.