Ці можаце вы прыгадаць прозвішча дэпутата, за якога прагаласавалі?
Еўрарадыё апытала выбаршчыкаў у буфеце мінскага ўчастка для галасавання №325. Рабіце стаўкі: ці прыгадаў хто-небудзь прозвічша “свайго” абранцы ― і слухайце!
120923_str_golas_za_zhenscziny.mp3
Пенсіянер: Я, не хаваючы нічога, магу сказаць: прагаласаваў… За жанчыну! Я іх, кандыдатаў, ніводнага не бачыў і не чытаў. А пачытаў ужо толькі ў бюлетэні. Яна з майго года, вось і прагаласаваў за яе. Па ўзросце! Я думаю, што жанчына можа што-небудзь змяніць. А што трэба змяніць? Я хацеў бы, каб усе былі роўныя.
***
Жанчына: “Я не буду казаць, за каго прагаласавала, гэта маё права. Я прагаласавала за будучыню сваёй Радзімы”.
***
Мужчына: “Ды якое свята? Што мы выбіраем? Што, лепш нам будзе цяпер? Ды я гэтага дэпутата ў вочы не бачыў!”
***
Жанчына: Гэта мой выбар. Я прагаласавала. Прыйшла і сама за сябе прагаласавала, зладжана, ясна і мне зразумела.
Еўрарадыё: А калі вы вырашылі, што менавіта за гэтага кандыдата будзеце галасаваць?
Жанчына: Проста дрэнна распаўсюджваюцца ўлёткі, вось за каго менавіта. Але ў апошні момант я прагаласавала за таго кандыдата, якога хачу выбраць.
Еўрарадыё: То бок, вось сёння?
Жанчына: Так!
***
Хлопец: “Выключы мікрафон, я табе скажу! Карацей, прагаласаваў я за жанчыну. Бо хопіць у нас аднаго прэзідэнта ― мужчыны. Мужык ёсць? Правільна, хопіць аднаго! А навошта мне гэтыя маладыя… Гэтыя… Налівай!”
***
Еўрарадыё: А за каго вы прагаласавалі?
Дзяўчына: За жанчыну.
Еўрарадыё: А як завуць яе, я не памятаю.
Дзяўчына: Вой, я таксама не ведаю. Мне гэта не важна.
Еўрарадыё: А чаму тады за яе?
Дзяўчына: Не ведаю… Бліжэй да жанчын.