Ці выканаюць патрабаванні беларускіх баскетбалістак?
Федэрацыя баскетбола папрасіла зборную ўдакладніць ультыматум. Да пасяджэння застаўся адзін дзень, але як высветліла Еўрарадыё, баскетбалісткі нічога пра гэта н
Прайшло больш за два тыдні са дня напісання адкрытага ліста беларускімі
баскетбалісткамі. Дзяўчаты заявілі, што адмовяцца выступаць за зборную,
калі не палепшацца ўмовы трэніровак. Таксама яны патрабавалі палепшыць
экіпіроўку — выдаваць яе загадзя і ў адпаведнасці з надвор'ем.
Еўрарадыё вырашыла праверыць, як вырашаецца пытанне.
“Пакуль канкрэтнага нічога няма”, — паведаміў Еўрарадыё першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі баскетбола Валеры Гарэлікаў. Па яго словах, цяпер галоўны трэнер зборнай разам са спартсменкамі павінны канкрэтна прапісаць свае патрабаванні:
“У
лісце, як вы ведаеце, канкрэтыкі няма. І каб мы не размаўлялі агульнымі
фразамі, старшыня федэрацыі папрасіў галоўнага трэнера дакладна
сфармуляваць пазіцыі, па якіх ёсць пытанні… Таму што вы і самі бачыце з
ліста, што канкрэтных праблемных месцаў няма. Ёсць агульныя накірункі,
якія турбуюць спартсменак. Хацелася б гэта канкрэтызаваць”.
Крайні тэрмін для падачы інфармацыі — наступны выканкам, які адбудзецца 11 лістапада, адзначыў спадар Гарэлікаў:
“Хаця
мы прасілі зрабіць гэта ўсё загадзя, каб можна было сабрацца і
прарэагаваць. На сёння ніякай інфармацыі ні ў кіраўніка, ні ў мяне ад
галоўнага трэнера няма. Калі нічога не будзе да заўтра, я буду ўжо
звязвацца з Наталляй Трафімавай, капітанам зборнай: магчыма, да яе гэтыя
рэчы яшчэ не дайшлі…”
Як высветлілася, ініцыятар ліста, капітан жаночай зборнай Наталля Трафімава, сапраўды не ў курсе таго, што каманда павінна напісаць канкрэтныя патрабаванні:
“Я
думаю, што ў пісьме ўсё даволі ясна напісана, што менавіта нам трэба.
Абяцалі знайсці вінаватага, але нам не трэба знаходзіць вінаватага ў
гэтых “праколах”, мы проста хочам ажыццявіць тое, што напісана ў лісце. Я
не думаю, што там нейкія немагчымыя ўмовы”.
Еўрарадыё пацікавілася ў галоўнага трэнера жаночай зборнай, ці пачаў ён складаць больш канкрэтны спіс і што туды ўвойдзе. Анатоль Буяльскі ў адказ на гэтае пытанне рассмяяўся.
Анатоль Буяльскі: Мне так смешна гэта чуць.
Еўрарадыё: Чаму?
Анатоль Буяльскі: Я ўжо пяць гадоў пра гэта кажу і нічога не змяняецца. І кожны раз мне трэба скласці яшчэ больш канкрэтны спіс.
Спадар Буяльскі яшчэ раз пералічыў асноўныя праблемы:
“У
нас няма свайго дому, залы, сваёй базы. Таксама з формай усё робіцца ў
апошні момант. Цяпер мы, як бедныя жабрачкі, падарожнічаем з адной залы ў
іншую — хто дазволіць патрэніравацца. Мы за час падрыхтоўкі да
чэмпіянату свету патрэніраваліся і на “Мінск-арэне”, і ў “Мінск-2006” і ў
“Стайках”…”
Згодна са словамі галоўнага трэнера, усе даўно
ведаюць пра праблемы, і канкрэтызаваць іх яшчэ больш няма сэнсу. А на
наступным выканкаме ён зачытае справаздачу па мінулым чэмпіянаце свету:
“Спісы?
Ужо ўсе ўсё даўно ведаюць… На выканкаме я буду даваць справаздачу па
чэмпіянаце свету. Што зробіць выканкам? Залу мне зробіць? Я не ведаю,
шчыра кажучы… Мяне просяць у тысячны раз паўтарыць тое, пра што мы кажам
ужо колькі гадоў. Я выступлю са справаздачай па чэмпіянаце свету”.