Ці здолеюць Пуцін з Лукашэнкам падвысіць ролю СНД у свеце — стрым з Кныровічам

Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё

Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё

Амаль тыдзень ідзе вайна паміж ХАМАСам і Ізраілем. І ўвесь гэты час востры на язык Лукашэнка ні разу публічна не пракаментаваў сітуацыю. За яго гэта робяць прапагандысты, заяўляючы, што перамога Палестыны ў гэтым супрацьстаянні — гэта перамога Масквы і Мінска. 

Сам жа Лукашэнка паляцеў у Кыргызстан, дзе сабраліся кіраўнікі краін СНД, — каб падвысіць ролю гэтага ўтварэння ў свеце. Там жа Лукашэнка ізноў сустрэнецца з Пуціным. Але, відаць не сустрэнецца з Ніколам Пашынянам — прэм'ера Арменіі сярод лідараў краін СНД не назіраецца. Ды і ці захоча Лукашэнка размаўляць з Пашынянам пасля ягонага смолтоку са Святланай Ціханоўскай?

У гэты самы час Наталля Качанава займаецца нараджальнасцю беларусаў, а ідэолагі выпускаюць метадычкі, у якіх распавядаюць, як добра і стабільна ў Беларусі і як кепска ў Варшаве, Грэцыі і Вялікабрытаніі.

Усе гэтыя падзеі сёння абмяркуем у стрыме з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі