Ціханоўская заклікала ЗША ўзмацніць ізаляцыю Лукашэнкі
6 траўня Святлана Ціханоўская ўдзельнічала ў анлайн-фармаце ў слуханнях Камісіі правоў чалавека імя Тома Лантаса Кангрэсу ЗША. У сваім выступе яна заклікала ўлады Злучаных Штатаў арганізаваць міжнародную канферэнцыю, прысвечаную сітуацыі ў нашай краіне "з запрашэннем шырокага спектру зацікаўленых бакоў". Ціханоўская заявіла, што ЗША маглі б прыняць удзел у "міжнародных пасярэдніцкіх высілках разам з еўрапейскімі партнёрамі" па арганізацыі дыялогу ў Беларусі з мэтай правядзення новых выбараў.
Таксама Святлана Ціханоўская заклікала Вашынгтон "выкарыстаць сваю дыпламатыю для ўзмацнення ізаляцыі Лукашэнкі", каб "падкрэсліць, што ён прайшоў сваю кропку палітычнага незвароту". Яна прапанавала пашырыць санкцыі ў дачыненні афіцыйнага Мінска.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.