Цягнік з целамі загінулых у Boeing-777 выехаў з зоны катастрофы
Ён рухаецца ў напрамку Харкава праз Данецк.
Пра гэта прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнка паведаміў старшыня дзяржаўнай камісіі па расследаванні прычын катастрофы самалёта Боінг-777, віцэ-прэм'ер Уладзімір Гройсман.
Парашэнка аддаў загад Узброеным Сілам прыняць усе неабходныя меры для бяспекі руху цягніка да месца прызначэння, перадае УНІАН.
Фота — Reuters