Да 2020 года кожны населены пункт ЕС атрымае бясплатны Wi-Fi

Да 2020 года кожны населены пункт ЕС атрымае бясплатны Wi-Fi

Кожны населены пункт Еўрасаюза да 2020 года атрымае бясплатны Wi-Fi. Такую заяву 14 верасня зрабіў кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер, выступаючы ў Еўрапейскім парламенце.

"Мы прапануем сёння абсталяваць кожную еўрапейскую вёску і кожны горад бясплатным бяздротавым доступам у інтэрнэт вакол галоўных цэнтраў грамадскага жыцця да 2020 года", — перадае УНІАН словы Юнкера.

Таксама ён паведаміў, што да 2025 года ў ЕС плануюць цалкам разгарнуць сістэму пятага пакалення мабільнай сувязі — 5G. Па словах кіраўніка Еўракамісіі, доступу да высокахуткаснага інтэрнэту патрабуе еўрапейская эканоміка і самі людзі.

Інвестыцыі ў сувязь, новыя сеткі і комплекс паслуг у гэтай сферы, заявіў Юнкер, дазволіць стварыць дадаткова 1,3 мільёна працоўных месцаў ужо ў бліжэйшае дзесяцігоддзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі