Да аховы беларуска-польскай мяжы прыцягнулі гродзенскі рэзерв
Група ўцекачоў ідзе да дзяржмяжы / Скрыншот відэа
Да аховы беларуска-польскай мяжы прыцягнулі гродзенскі рэзерв, паведамляе РІА "Новости".
Такім чынам Дзяржпамежкамітэт Беларусі ўзмацніў ахову ўчастка мяжы, куды рухаецца вялікая група бежанцаў. Колькасць мігрантаў перавышае тысячу чалавек, у групе шмат жанчын і дзяцей. У ДПК заявілі, што ўцекачы не ўяўляюць пагрозы.
Як паведамляла Еўрарадыё, раніцай у панядзелак у сацсетках пачалі з'яўляцца відэа з памежных рэгіёнаў Беларусі. На кадры трапілі сотні людзей, якія ідуць па праезнай частцы і ўзбочыне трасы М6 (Мінск — Гродна) у напрамку памежнага пераходу "Брузгі — Кузніца".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.