Да БАТЭ могуць далучыцца яшчэ двое бразільцаў, а таксама серб

Сярод іх двое бразільцаў – форвард Алекс і абаронца Ферон з клуба "Рыо Клара", што выступае ў серыі "А2" чэмпіянату штата Сан-Паўла. Трэці навічок – абаронца Марка Шыміч з сярэднячка сербскай суперлігі каманды “Ягадзіна”.

Усе трое ўжо выходзілі на поле ў складзе БАТЭ падчас кантрольнага матчу ў прыгарадзе Рыма, дзе беларусы рыхтуюцца да апошняй гульні Лігі Еўропы. 9 снежня барысаўчане з лікам 4:0 разграмілі прадстаўніка італьянскай серыі "С1" рымскі “Атлетыка”, перадае афіцыйны сайт БАТЭ. Адзначым, што навічок Алекс, які замяніў Віталя Радзівонава, рэалізаваў пенальці. Шыміч на 46-й хвіліне выйшаў на поле замест Шытава, а Ферон замяніў Сасноўскага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі