Да фестывалю The Beatles Shabli далучаецца Cinemascope.
На хутары праект прадставіць адмысловую оўпэн-эйр кінапраграму, прысвечаную The Beatles і 60-м.
У межах праграмы гледачы ўбачаць легендарныя "бітлз-фільмы" ("A Hard Day's Night","Help!", "Yellow Submarine") і менш “папсовыя” рэчы — напрыклад, кінахроніку "Свінгуючы Лондан" і псіхадэлічную фантазію Джо Мэсата "Цудоўная сцяна", музыку да якой напісаў Джордж Харысан.
Праект Cinemascope існуе з 2009 года і арыентуецца на паказы кінакласікі і актуальнага артхауса. А фэст Beatles Shabli пройдзе першага чэрвеня на хутары “Шаблі” на Валожыншчыне.
Фота: www.guardian.co.uk