Да Славянска ідуць танкі, да Краматорска — БТРы

Сепаратысты паведамляюць, што да занятага імі горада Славянск у Данецкай вобласці рухаюцца ўкраінскія танкі. На ўскраіну горада Краматорск, дзе таксама дзейнічаюць узброеныя баевікі, прыйшла калона БТРаў. Дадзеных пра баі няма.



Тым часам народны дэпутат Вярхоўнай Рады ад "Бацькаўшчыны" Леся Арабец паведаміла пра бой пад Данецкам. Трое невядомых прыехалі на блокпост сепаратыстаў, дасталі аўтаматы і расстралялі 10 чалавек. Пасля гэтага яны з'ехалі. Арабец сцвярджае, што атрымала інфармацыю з трох крыніц. Яна мяркуе, што гэта пачалі дзейнічаць асобныя групы грамадзян, якія вырашылі супраціўляцца акупацыі краіны.
 

Аднак пазней міліцыя не пацвердзіла гэтую інфармацыю, хаця і прызнала факт бою.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі