Да стрэс-тэстаў на Беларускай АЭС плануюць прыцягнуць спецыялістаў з Чэхіі
Спецыялістаў з Чэхіі плануецца прыцягнуць да стрэс-тэстаў на Беларускай АЭС, якія пройдуць сёлета ў снежні. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на тэлеканал АНТ.
Спярша ў снежні так званая SEED-місія з экспертаў МАГАТЭ прааналізуе выбар будаўнічай пляцоўкі. І ў гэтым жа месяцы адбудуцца стрэс-тэсты, як было дамоўлена з Расіяй.
Праводзіць стрэс-тэсты будзе навукова-даследчы і праектна-канструктарскі інстытут энергетычных тэхналогій АТ "Атампраект". Беларускую АЭС падчас выпрабаванняў правераць на ўстойлівасць да землятрусаў, затапленнняў і экстрэмальных умоваў надвор'я.
Пра вынікі стрэс-тэстаў на АЭС Беларусь паінфармуе Еўракамісію.