Дабрачынны канцэрт для дзяцей-інвалідаў пройдзе ў Мінску
Ён адбудзецца 23 верасня ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Канцэрт “Шляхам дабра” пройдзе ў рамках VIII Форума творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў — удзельніц СНД, які адкрываецца ў панядзелак у Мінску. Форум будзе доўжыцца па 26 верасня, яго мерапрыемствы пройдуць у розных гарадах Беларусі.
У дабрачынным канцэрце задзейнічаныя навучэнцы спецыяльных агульнаадукацыйных школ для дзяцей з парушэннем зроку пры падтрымцы дабрачыннага Фонду дапамогі невідушчым дзецям і дзецям са слабым зрокам Дыяны Гурцкой “На покліч сэрца”, перадае БелаПАН.