Дачку кіраўніка крымінальнай міліцыі Гродна асудзілі ў Непале на 15 гадоў турмы

Дачку кіраўніка крымінальнай міліцыі Гродна асудзілі ў Непале на 15 гадоў турмы

У Непале на 15 гадоў турмы асудзілі Аліну Алдошыну — дачку першага намесніка Ленінскага РАУС Гродна і кіраўніка крымінальнай міліцыі Аляксея Алдошына. Акрамя таго яна павінна заплаціць штраф у 4300 долараў, перадае "Белсат". Такое ж пакаранне атрымаў яе сябар Павел Васільеў

Беларусы будуць адбываць пакаранне ў турме ў Катманду. 

Як распавядала Еўрарадыё, Аліну і Паўла затрымалі ў снежні 2019 года ў міжнародным аэрапорце Катманду. У іх зімовых куртках знайшлі 6 кг какаіну.

Беларусы расказвалі, што іх прасілі перавезці рэчы за 2000 долараў. Яны, нібыта, не ведалі пра какаін і думалі, што перавозяць медыцынскія прэпараты. Наркотык яны, як паведамлялася, атрымалі ад балівійцаў і мусілі даставіць у Ганконг, але яго выявілі падчас рэнтгенаўскай праверкі багажу ў аэрапорце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі