ДАІ аштрафавала мінчука за няправільную паркоўку: спяшаўся прагаласаваць
Жыхар сталіцы звярнуўся ў ЦВК з патрабаваннем адмяніць штраф ад ДАІ за няправільную паркоўку. Хлопца аштрафавалі, калі ён паставіў машыну ў забароненым месцы, каб паспець на выбарчы ўчастак. Пра гэта на прэс-канферэнцыі вечарам 17 лістапада распавяла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
“Пра адну забаўную скаргу магу распавесці, — сказала Лідзія Ярмошына. — Скарга ад маладога чалавека, які галасуе ўпершыню. ДАІ аштрафавала за тое, што паставіў машыну не ў тым месцы. Ён лічыць, што Цэнтральная камісія павінна прыняць меры да адмены адміністрацыйнага штрафу, бо ён спяшаўся на выбары. А мы гаворым пра маладое пакаленне, але нешта яно дзейнічае, як 80-гадовыя бабулі”.
Таксама Ярмошына распавяла пра выдаленне назіральніка ў Магілёве за фатаграфаванне.
Ярмошына: “Больш чым забаўны яго каментар: “На гэтым участке я не збіраўся заставацца на падлік. Таму вырашыў, што лепш, каб мяне выдалілі за фатаграфаванне, чым ціха сыйсці самаму”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.