ДАІ будзе паведамляць аб парушэннях праз СМС

ДАІ будзе паведамляць аб парушэннях праз СМС

Ужо ў бліжэйшыя два месяцы беларусам пачнуць паведамляць пра парушэнні Правілаў дарожнага руху (ПДР) праз СМС. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ паведаміў начальнік Упраўлення дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі Дзмітрый Карзюк.

Да канца года, па яго словах, з'явіцца праект зменаў у ПДР. пра ўсе меркаваныя змены начальнік ДАІ не расказаў, але паведаміў, што па-новаму прапішуць прыярытэты кіроўцаў і пешаходаў на "зебрах".

"Мы створым больш канкрэтныя правілы, у якім месцы і ў які час кіроўца павінен спыніцца, каб прапусціць пешахода. Будзе дакладна пазначана, у якой паласе павінен знаходзіцца пешаход для абавязковага прыпынку аўтамабіля кіроўцам", — цытуе tut.by словы Карзюка.

Таксама ён распавёў, што 1 чэрвеня ДАІ абвесціць тэндар на распрацоўку аўтаматызаванай сістэмы па продажы сваіх паслуг. Напоўніцу гэтая сістэма запрацуе гады праз два-тры. З яе дапамогай супрацоўнікі ДАІ плануюць значна пашырыць онлайн-паслугі: зарэгістраваць машыну, выбраць нумар і аплаціць усе паслугі можна будзе праз інтэрнэт. Асабіста аўтаўладальніку давядзецца прыходзіць толькі на дзве адміністрацыйныя працэдуры— зверку і атрыманне дакументаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі