Даклад аб крушэнні "Боінга" Нідэрланды апублікуюць 13 кастрычніка

Савет бяспекі Нідэрландаў апублікуе афіцыйны даклад аб прычынах крушэння "Боінга" ў Данбасе 13 кастрычніка 2015 года.

Да афіцыйнай публікацыі дакумента пра вынікі расследавання паведамяць сваякам загінулых на прыватным брыфінгу, інфармуе РБК.

Нагадаем, што пры авіякатастрофе самалёта пад Данецкам загінулі 298 чалавек, пераважна грамадзяне Галандыі. У Нідэрландах расследаваннем авіякатастрофы малазійскага "Боінга" займаюцца дзве групы. Першае афіцыйнае расследаванне праводзіць Савет бяспекі Нідэрландаў: эксперты высвятляюць прычыны крушэння Boeing. У сваю чаргу, галандская пракуратура праводзіць крымінальнае расследаванне, якое павінна назваць вінаватых у авіякатастрофе.

Фота: ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі