Данбасцы перадалі абломак збітага "Боінга" ў расійскі горад

У расійскі горад Ейск на Кубані перадалі адзін з абломкаў збітага на Данбасе малайзійскага "Боінга". Як перадае радыё "Эхо Москвы", жыхары Данбаса падарылі яго прадстаўнікам гарадскога аддзялення арганізацыі "Баявое братэрства". Такім чынам яны падзякавалі за гуманітарную дапамогу.

Паведамляецца, што абломак "Боінга" хочуць выставіць у музеі, прысвечаным лакальным войнам. Такім чынам расійскія актывісты падкрэсліваюць сваю ўпэўненасць у тым, што да гібелі самалёта спрычыніліся ўкраінскія вайскоўцы.

Тым часам галандскі палітолаг Хуберт Сміт зазначыў, што канфіскацыя фрагмента збітага самалёта з месца крушэння не спрыяе аб'ектыўнаму расследаванню. У праваахоўных органах, якія займаюцца расследаваннем гібелі самалёта, пакуль на гэта паведамленне ніяк не адрэагавалі. Нагадаем, што расследаваннем трагедыі займаецца пракуратура Нідэрландаў.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі