Жыхары Семчукоў (Магілёўскі раён) запісалі відэа пра дарогу да свайго аграгарадка. Калі, вядома, гэта можна разваць дарогай: легкавая машына ўгразла ў брудзе, яе прыходзіцца выштурхоўваць.
Аўтары відэа сцвярджаюць, што тыповы стан дарогі, якая вядзе ў Семукачы. Яна такая круглы год. Нармальна карыстацца ёю можна толькі ўлетку, калі яна падсыхае. І тое — калі няма дажджоў.
Семукачы знаходзяцца на захадзе Магілёўскага раёна, недалёка ад ракі Друць і чыгункі ў напрамку Мінска.
Апошнія гады ўлады Беларусі сур'ёзна эканомяць на рамонце дарог. У хранічна дэфіцытным бюджэце грошай на гэта няма. Затое нарошчваюцца выдаткі на прапаганду і сілавікоў.