Дар'я Домрачава на трэніроўцы па каратэ (фота)

Дар'я Домрачава на трэніроўцы па каратэ (фота)

Знакамітая біятланістка Дар'я Домрачава паспрабавала сябе ў іншым відзе спорту. Яна паўдзельнічала ў трэніроўцы па каратэ. Такім чынам Дар'я паўдзельнічала ў праекце Bright Team дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў (яны пройдуць летам 2019 года ў Беларусі). Мэта — папулярызацыя відаў спорту, якія ўключаныя ў праграму спаборніцтваў.

Майстар баявых мастацтваў, уладальнік другога дана па каратэ Андрэй Грыневіч правёў трэніроўку ў зале кафедры спартыўна-баявых адзінаборстваў і спецпадрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Пасля размінкі ён пазнаёміў удзельнікаў з асновамі каратэ. "Мне вельмі спадабалася, як праходзіў занятак: усё інтэнсіўна, некаторыя практыкаванні... былі б карысныя для біятланістаў", — сказала пасля Домрачава. Дарэчы, яна гатовая працягваць знаёміцца з новымі відамі спорту.

Фотарэпартаж з трэніроўкі з'явіўся на сайце БЕЛТА. Побач з Дар'яй Домрачавай можна было пабачыць і спевака Тэа, які таксама паспрабаваў сябе ў каратэ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі