Дар’я Домрачава выйграла спрынт у Цюмені

Дар’я Домрачава выйграла спрынт у Цюмені

23 сакавіка Дар’я Домрачава выйграла жаночы спрынт на 7,5 км у Цюмені. Беларуская біятланістка не мела промахаў на агнявых рубяжах і прадэманстравала выдатную хуткасць на лыжні. Галоўнай яе саперніцай была фінка Кайса Мякярайнен, якая таксама дакладна страляла і хутка прайшла трасу. Але Домрачава яе абагнала на 1,2 секунды! Трэцяй стала Тырыл Экхаф з Нарвегіі. Лідар агульнага заліку Кубка свету Анастасія Кузьміна са Славакіі выступіла ў спрынце няўдала, мела тры промахі ды фінішавала толькі 12-й.

Ірына Крыўко — 27-я, Дынара Алімбекава — 32-я. У іх не было промахаў. Надзея Скардзіна з 2 промахамі стала 47-й, Надзея Пісарава з 3 промахамі — 65-я.

У Домрачавай ужо 33 перамогі ў кар’еры. Лепшыя вынікі толькі ў шведкі Магдалены Форсберг — 42 і немкі Магдалены Нойнер — 34 перамогі.

24 сакавіка пройдуць гонкі пераследвання: у мужчын у 15:00, у жанчын — у 17:00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі