Дар'я Домрачава выйграла спрынтарскую гонку на 7,5 км

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава дапусціла на 2-х агнявых рубяжах толькі адзін промах. На трасе яна прадэманстравала выдатную хуткасць і заняла першае месца. На 10,7 секунды Домрачава апярэдзіла нарвежку Тору Бергер.


 

Настасся Дубарэзава з 4 промахамі заняла 45-е месца, Людміла Калінчык з 3 промахамі — 48-е, Надзея Скардзіна з 2 промахамі — 53-е, Настасся Каліна таксама з 2 промахамі — 60-е месца.



Фінка Кайса Мякарайнен, нягледзячы на сённяшнюю няўдачу ў спрынце, заваявала Малы крыштальны глобус у заліку спрынтаў. Яна абышла Бергер толькі на 6 ачкоў.




22 сакавіка пройдзе гонка пераследу ў мужчын і жанчын.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі