Дар’я Домрачава заняла другое месца ў спрынце ў Халменколене

Дар’я Домрачава заняла другое месца ў спрынце ў Халменколене

Дар’я Домрачава заняла другое месца ў спрынце на 7,5 км. 15 сакавіка ў нарвежскім Халменколене стартаваў 8-ы этап Кубка свету па біятлоне. Беларуска без промахаў прайшла два агнявыя рубяжы, але саступіла Анастасіі Кузьміной са Славакіі, якая мела адзін промах, 8,9 секунды. Трэцяе месца ў Юліі Джымы з Украіны.

Надзея Скардзіна з адным промахам заняла 24-е месца, Надзея Пісарава прамахнулася 4 разы і была 87-й сярод 97-мі ўдзельніц. Дынара Алімбекава з-за хваробы прапусціла спрынт.

У чацвер пройдзе і мужчынскі спрынт, пачатак у 16:45. У ім возьмуць удзел беларускія біятланісты Сяргей Бачарнікаў, Раман Ялётнаў, Антон Смольскі і Максім Верабей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі