Датэрміновыя прэзідэнцкія выбары пройдуць у Казахстане 26 красавіка

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў падпісаў указ аб правядзенні датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў 26 красавіка. Сваё рашэнне дзеючы кіраўнік краіны патлумачыў інтарэсамі народу Казахстана, “іх просьбу да мяне і волю ўсеагульную”.

14 лютага сябры савета Асамблеі народа Казахстана заявілі пра тое, што ва ўмовах складанай абстаноўкі ў свеце Назарбаеву “неабходна даць новы мандат агульнанацыянальнага даверу”.

Чарговы тэрмін паўнамоцтваў Назарбаева, які бяссменна ачольвае Казахстан пасля распаду СССР, выбягае ў 2016 годзе. Згодна з канстытуцыяй краіны, адна і тая ж асоба не можа быць кіраўніком дзяржавы болей за два разы запар, аднак гэтае абмежаванне не распаўсюджваецца на першага лідара рэспублікі.
 
Канстытуцыйны савет Казахстана раней не знайшоў нейкіх прававых перашкодаў для правядзення пазачарговых прэзідэнцкіх выбараў, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі