Прэс-сакратар Лукашэнкі: Дату паслання агучаць бліжэйшым часам

Пасланне кіраўніка Беларусі да народу і Нацыянальнага сходу адбудзецца, але не 22 красавіка, як пра гэта паведамлялі некаторыя крыніцы. Пра гэта Еўрарадыё распавяла прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант.

Па яе словах, канчатковая дата яшчэ не зацверджаная і яе абвесцяць, як толькі яна будзе зацверджаная. Зараз прапрацоўваюцца некалькі варыянтаў, і ў бліжэйшы час дата паслання будзе абвешчаная. Але на 22 красавіка нічога не планавалася, кажа Эйсмант.

Яшчэ 20 красавіка Еўрарадыё стала вядома, што  22 красавіка паслання не будзе. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў паведамілі, што ў гэты дзень раз'язджаюцца па акругах, а самога кіраўніка дзяржавы запрасілі з афіцыйным візітам у Грузію.

Пасланне Лукашэнкі пераносяць: не паспяваюць з тэкстам ці мяняюць акцэнты?

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі