Давераную асобу Андрэя Саннікава дапытваюць у ваеннай контрразведцы
Давераная асоба Андрэя Саннікава Арцём Старыкаў дапытваецца ва Упраўленні ваеннай контрразведкі.
Яго выклікалі на сёння на 11 гадзін раніцы, паведамілі Еўрарадыё актывісты штаба экс-кандыдата.
Позва прыйшла ад імя старшага оперупаўнаважанага 4-га аддзела Ваеннай контрразведкі КДБ.