"Дай Дарогу!" распачынаюць "Дваццацісантыметровы тур" па Беларусі
Ён прысвечаны 10-годдзю альбома "20 сантиметров".
"Дай Дарогу!" выпраўляюцца ў святочны "дваццацісантыметровы" тур па Беларусі. Вандроўка самых вядомых брэсцкіх панкаў прысвечаная 10-годдзю культавага альбома "20 сантиметров".
"Мы акурат на вакзале ў Барысаве, пачынаем тур, — кажа лідар гурта Юрый Стыльскі. — Мы падтрыхтавалі ўсе-усе песні, якія ёсць у "Дваццатніку", у такім арыгінальным варыянце, ну, і яшчэ будзе некалькі прыколаў".
"Дваццацісантыметровы тур" "Дай Дарогу!" працягнецца да 21 снежня. У яго межах музыкі дадуць канцэрты ў васьмі гарадах.