"Дэфолту не будзе". У Мінску пачаўся "Кастрычніцкі эканамічны форум"

Ілюстрацыйнае фота: радыё "Свабода"
Ілюстрацыйнае фота: радыё "Свабода"

Узровень знешняй пазыкі Беларусі да гэтага часу быў пад'ёмным, і пагрозы дэфолту для краіны няма. Такім меркаваннем на стартавай дыскусіі ў рамках канферэнцыі KEF-2017 у Мінску падзяліўся першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч.

"Дефолта не будет". В Минске начался "Кастрычніцкі эканамічны форум"

"Мы вызначылі параметры эканамічнай бяспекі — дзярждоўг не павінен перавышаць 45% ВУП. Цяпер ён прыкладна на гэтым узроўні. Пры гэтым важная якасць дзярждоўгу (узровень стаўкі і тэрмін прыцягнення), а таксама здольнасць яго рэфінансаваць і пагасіць у самыя кароткія тэрміны. Але гэта значны цяжар і вялікая нагрузка для эканомікі — на сярэднетэрміновую перспектыву на выплаты па дзярждоўгу будзе сыходзіць па 3,5 млрд долараў за год", — сказаў Ермаловіч.

Дзяржаўная пазыка Беларусі з пачатку года вырасла на 4,4 млрд рублёў, ці на 12%. Толькі за верасень яе рост склаў больш за 1,8 млрд рублёў. Што ж тычыцца знешняй дзяржаўнай пазыкі, дык на 1 кастрычніка яна склала $16,3 млрд. У 2017 годзе яна вырасла на $2,7 млрд, ці на 19,5%.

 

Ермаловіч прызнаў, што праблема дзяржпазыкі не вырашаецца толькі бюджэтнай кансалідацыяй і зацягваннем паясоў, і падкрэсліў, што Беларусь мае намер працягнуць разлічвацца па даўгах. Зусім як сямейства Ланістараў з "Гульні тронаў", якое заўсёды аплачвае свае рахункі.

"Дэфолту не будзе", — запэўніў першы намеснік міністра фінансаў. А старшы навуковы супрацоўнік CASE і Bruegel, прафесар Марэк Дамброўскі, які прысутнічаў на дыскусіі, адзначыў, што многія краіны без праблем абслугоўваюць дзяржаўную пазыку, якая перавышае 100% ВУП.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі