Дэманстрацыі ў Ганконгу, моладзь пагражае штурмам (анлайн-трансляцыя)
Сёння адбыліся сутыкненні дэманстрантаў і паліцыі каля Дома ўраду.
Адстаўкі кіраўніка адміністрацыі Ганконга патрабуюць найперш маладыя людзі, многія з іх — студэнты. Яны заяўляюць, што калі гэтае патрабаванне не будзе выкананае ў найбліжэйшыя гадзіны, яны акупуюць адміністрацыйныя будынкі. Паліцыя ж заклікае сотні маладых людзей разыходзіцца.
У іншых раёнах Ганконга таксама праходзяць дэманстрацыі, але там сітуацыя спакойная, інфармуе УНІАН.
Нагадаем, улады Кітая ўвялі цэнзуру на паведамленні пра масавыя акцыі пратэсту ў Ганконгу.
Фота — Reuters