Дэпутаты "адфутболілі" праект Зяленскага пра змену выбарчага заканадаўства
Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны "адфутболілі" праект прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага пра змену выбарчага заканадаўства, інфармуе hromadske.ua. Гэта было зроблена насуперак учорашнім дамоўленасцям, якія былі дасягнутыя на сустрэчы прэзідэнта з лідарамі парламента і фракцый. Больш таго, некаторыя парламентары сталі абвінавачваць Зяленскага ва "узурпацыі ўлады".
Як вядома, прэзідэнт Украіны сваім указам аб'явіў на 21 ліпеня датэрміновыя парламенцкія выбары. Ён спадзяваўся, што іх удасца правесці па новых правілах. Між іншым, прапаноўвалася закрытыя партыйныя спісы, адмену мажарытарнай сістэмы выбараў, зніжэнне прахаднога бар'ера ў парламент з 5% да 3%. У сераду Вярхоўная Рада сабралася з ініцыятывы Уладзіміра Зяленскага. Аднак пачалося незразумелае: спікер Андрэй Парубій заявіў, што законапраект яшчэ незарэгістраваны, рабіў удакладненні, эмацыйна каментаваў сітуацыю. Высветлілася, што большасць дэпутатаў не збіраецца галасаваць за законапраект. І сапраўды ён не набраў патрэбных галасоў для ўключэння для разгляду ў парадак дня (з 254 парламентароў яго падтрымалі толькі 92).