Дэпутаты бундэстагу патрабуюць увесці новыя санкцыі супраць Расіі

Дэпутаты бундэстагу патрабуюць увесці новыя санкцыі супраць Расіі

Старшыня камітэта бундэстага па замежных справах Норберт Рэтген і дэпутат ад партыі "Саюз-90 / Зялёныя" Францыска Брантнер патрабуюць увесці новыя санкцыі супраць Масквы. Таксама дэпутаты прапануюць стварыць "паветраны мост" у сірыйскі Алепа. Адпаведныя звароты яны накіравалі ў нямецкі парламент і Еўрасаюз, перадае РБК са спасылкай на Spiegel.

Нямецкія дэпутаты лічаць, што дзеянні Масквы ў Сірыі нельга назваць іначай як ваенныя злачынствы. "Вінаватыя ў гэтых злачынствах лятаюць па калядныя падарункі ў Мюнхен і Парыж, у той час як у Сірыі паміраюць жанчыны і дзеці", — заяўляюць Рэтген і Брантнер.

Яны ўсведамляюць, што эканамічныя санкцыі дзейнічаюць павольна. Але пры ўвядзенні такіх санкцыяў, мяркуюць дэпутаты, "Пуцін будзе мець уяўленне пра тое, якія наступствы нясуць яго рашэнні па Сірыі".

Палітыкі таксама раскрытыкавалі пазіцыю Нямеччыны і ЕС у адносінах да сірыйскага канфлікту. На іх думку, у Нямеччыне і Еўрасаюзе няма жадання гаварыць аб праблемах, а ёсць "фаталізм і нават маўчанне". Яны заяўляюць, што Асад разам з расійскімі саюзнікамі "зраўнялі некалькі гарадоў з зямлёй, скінулі бомбы, вымусілі людзей пакінуць свае дамы, і нарэшце, нават знішчылі мэтавыя лякарні і школы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі