Der Spiegel: Меркель таемна наведвала ў бальніцы Навальнага

Der Spiegel: Меркель таемна наведвала ў бальніцы Навальнага

Канцлер Германіі Ангела Меркель таемна наведвала ў берлінскай бальніцы "Шарытэ" Аляксея Навальнага. Пра гэта піша нямецкае выданне Der Spiegel, якое спасылаецца на ўласныя крыніцы. Такім чынам Меркель выказала салідарнасць нямецкага ўраду з расійскім апазіцыйным палітыкам, які лячыўся пасля атручвання.

Візіт Ангелы Меркель быў вельмі сакрэтнай інфармацыяй, аднак пра яго стала вядома журналістам, адзначае выданне. Пазней Навальны пацвердзіў факт візіту, але адмаўляе, што ён быў "сакрэтным".

Аляксею Навальнаму стала кепска 20 жніўня падчас палёту ў самалёце з Томска ў Маскву. Была здзейснена экстранная пасадка ў Омску, дзе яго шпіталізавалі, Навальны быў у коме (выйшаў з яе праз 18 дзён). Праз два дні апазіцыянера вывезлі на лячэнне ў Германію. Там спецыялісты высветлілі, што Навальны быў атручаны (гаворка ідзе пра рэчыва з групы "Навічок").

23 верасня стала вядома, што Аляксея Навальнага выпісалі з бальніцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі