Дэвід Боўі дзеліцца чарговым "самаробным" відэа

Дэвід Боўі зняў яшчэ адно "самаробнае" відэа на песню "I'd Rather Be High" у пашырэнні Venetian Mix. Аўтарам чорна-белага роліка выступіў Том Хінгстан.


У відэа выкарыстаны архіўныя хронікі часоў Другой сусветнай вайны, на якіх салдаты адпачываюць. Яны чаргуюцца з вобразам самога Боўі. Раней музыка выдаў яшчэ адзін "самаробны" ролік на песню "Love Is Lost ", на які патраціў 12 долараў.

"I’d Rather Be High (Venetian Mix)" і раней апублікаваны ў вольным доступе рэмікс "Love Is Lost (Hello Steve Reich Mix)" Джэймса Мэрфі ўвайшлі ў якасці бонуса ў пашыраны варыянт апошняга альбома Боўі "The Next Day", які выйшаў у сакавіку 2013 года.

Фота: fridaynightboys300.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі