Дэвід Боўі прадставіў чатыры новыя песні (слухаць)
Пазней кампазіцыі з’явяцца на трайным перавыданні альбома “The Next Day”.
Свежыя трэкі “Atomica”, “The Informer”, “Like A Rocket Man” і “Born In A UFO” ужо даступныя он-лайн, а пасля ўвойдуць у склад перавыдання апошняй пласцінкі Боўі пад назвай “The Next Day Extra”.
Рэліз, акрамя 14 арыгінальных кампазіцый, будзе ўтрымліваць яшчэ адзін CD з дзесяццю трэкамі, сярод якіх будуць бонус-трэкі, чатыры новыя кампазіцыі і два рэміксы, паведамляе NME.
Акрамя таго, "The Next Day Extra" будзе ўключаць DVD з усімі відэакліпамі, знятымі да кампазіцый з новага альбома.
Два відэакліпы плануецца прадставіць у ходзе цырымоніі ўручэння ўзнагароды Mercury Prize, на якую намінаваны і альбом Дэвіда Боўі. А з 1 лістапада відэа будуць даступныя на сэрвісе Vevo.
Фота: theguardian.com