Дэвід Боўі прызнаны найлепшым брытанскім спеваком

Боўі, які не змог прыехаць на цырымонію па ўзнагароду, стаў найстарэйшым музыкам за ўсю гісторыю прэміі, адзначае ВВС. Летась славуты рок-музыка выпусціў 24-ы па ліку студыйны альбом The Next Day. За першы тыдзень продажаў ён узляцеў на першае месца ў брытанскім хіт-парадзе.



Узнагароду за Боўі атрымала мадэль Кейт Мос , яна ж зачытала зварот музыкі да гасцей цырымоніі. Боўі заявіў , што прэмія - гэта "выдатны спосаб скончыць дзень", а таксама заклікаў шатландскіх выбарцаў адкінуць незалежнасць на вераснёўскім рэферэндуме.



Альбом The Next Day быў таксама намінаваны на прэмію, але саступіў дыску AM групы Arctic Monkeys. Таксама музыкі Arctic Monkeys былі названыя найлепшым брытанскім гуртом.



Прэмію ў намінацыі "Найлепшы брытанскі выканаўца" прысудзілі Элі Голдзінг.



Поп-гурт One Direction атрымаў узнагароду за найлепшы відэакліп — на песню Best Song Ever.



Найлепшым брытанскім сінглам прызнаны твор гурта Rudimental пад назвай Waiting All Night, а міжнародным гуртом года стаў французскі электронны дуэт Daft Punk.



Гурт Bastille названы "Брытанскім прарывам года".



Brit Awards — галоўная музычная прэміяй Вялікабрытаніі. Яна ўручаецца з 1977 года.



Фота Боўі — buro247.kz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі