Для парада на Дзень Незалежнасці ў Беларусь прыбылі кітайскія вайскоўцы
У Беларусь прыбыў парадны разлік ганаровай варты Народна-вызваленчай арміі Кітая, інфармуе прэс-служба Міністэрства абароны.
Беларусь запрасіла кітайскіх вайскоўцаў прыняць удзел 3 ліпеня ў вайсковым парадзе, прысвечаным Дню Незалежнасці нашай краіны. Упершыню кітайскія вайскоўцы ўдзельнічалі ў парадзе ў Мінску ў 2018 годзе.
Ужо з 24 чэрвеня кітайскія вайскоўцы прыступілі да сумесных трэніровак з беларускімі і расійскімі вайскоўцамі.
Як паведамлялася раней, у парадзе 3 ліпеня будуць удзельнічаць каля 4000 вайскоўцаў у складзе 25 пешых парадных разлікаў. Генеральная трэніроўка пройдзе 1 ліпеня на скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава.