Для ўдзелу ў конкурсе "Міс Інтэркантыненталь" абралі трох прэтэндэнтак

Вызначаныя тры прэтэндэнткі на ўдзел у міжнародным конкурсе прыгажосці "Міс Інтэркантыненталь — 2009".
Кастынг праходзіў 31 ліпеня і 1 жніўня ў Нацыянальнай школе прыгажосці. Першапачаткова прыкладна з 300 дзяўчат выбралі 40 кандыдатак.

Пасля вывучэння іх партфоліё і відэазапісаў журы вызначыла тры прэтэндэнткі. 7 жніўня арганізатары конкурсу абяруць з іх удзельніцу "Міс Інтэркантыненталь — 2009" ад Беларусі, перадае БелаПАН.

Нагадаем, сёлета міжнародны конкурс пройдзе ў Мінску 27 верасня. У ім возьмуць удзел дзяўчаты амаль з 60 краін. 11 верасня ўдзельніцы " Міс Інтэркантыненталь" пачнуць з'язджацца ў сталіцу Беларусі. 15 верасня пачнецца іх тур па ўсіх абласцях краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі