"ДНР" адрэагавала на прапанову Лукашэнкі наконт Дэбальцава

Кіраўніцтва так званай "Данецкай народнай рэспублікі" гатовае прыняць прапанову Аляксандра Лукашэнкі наконт дапамогі ў вывадзе ўкраінскіх войскаў з Дэбальцава.

"Для нас прымальнае любое рашэнне, у тым ліку і садзейнічанне з боку Беларусі, якое дазволіць захаваць жыцці мірных жыхароў, нашых апалчэнцаў і простых ўкраінскіх салдатаў", — перадае БЕЛТА заяву паўнамоцнага прадстаўніка "ДНР" Дзяніса Пушыліна. Ён дадаў, што тэхнічныя дэталі беларускай дапамогі будуць вызначацца толькі пасля канчатковага прыняцця палітычнага рашэння.

Як паведамляла Еўрарадыё, кіраўнік Беларусі прапанаваў свае гарантыі для спынення ваенных дзеянняў каля ўкраінскага горада Дэбальцава. Па словах Лукашэнкі, Беларусь можа вывесці ўсіх акружаных украінскіх вайскоўцаў пры ўмове, што яны больш не будуць ваяваць. Таксама Беларусь гатовая прыняць на сваю тэрыторыю зброю, якой валодаюць украінскія вайскоўцы, акуражныя ў Дэбальцаве.

Лукашэнка: Мы гатовыя прыняць у Беларусі зброю з Дэбальцава (відэа)

Фота — korrespondent.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі